Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і рож, з кветак якіх выціскаюць каштоўны рожавы алей. Таксама вельмі добрыя варункі для земляробства ў даліне Вардару ў Македоніі. Праўда, сухі клімат замкнутых катлін Македоніі вымагае штучнага абвадненьня палёў і садоў, але пры штучным абвадненьні там вельмі добра растуць далікатныя гатункі садовіны, вінаграднік, найлепшыя гатункі табакі (македонская табака карыстаецца сусьветнай славай), нават рыс. Дэльта Дунаю славіцца рыбай, асабліва асятрамі і селядцамі, а па берагох гэтай дэльты на поплавах пасьвіцца найлепшая жывёла. Значную вагу ў гаспадарцы маюць горныя лясы як у Балканах, гэтак і ў горстах Македоніі. Апрача таго горы зьмяшчаюць у сваіх нетрах досыць многа падземнага багацьця — вугалю, руды медзі, жалеза і г. д. Фабрычная прамысловасьць пакуль-што не пашырана, але сяляне ў падгор’ях з даўных часоў карыстаюцца сілай шпаркіх горных рэчак, якія прыводзяць у чыннасьць шмат дробных саматужных станкоў, на якіх апрацоўваюць скуру, баваўну, шоўк, мэталы.

Мал. 38. - Зьбіраньне рож у Балгарыі.


Мал. 38. - Зьбіраньне рож у Балгарыі.

З прычыны недахвату вады на раўнінах вясковая люднасьць гуртуецца па рэчных далінах, дзе вёскі стаяць блізка адна ад аднэй і часамі зьліваюцца ў вялікія паселішчы вясковага тыпу па некалькі тысяч насельнікаў у кожным. У далінах рэк і па ўзьбярэжжах пабудованы й галоўныя гарады краю.

На Чорным моры ў Дабруджы румыны пабудавалі морскую прыстань Констанцу, злучаную чыгункай з асяродкам Румыніі. Каля ўсходніх адгор’яў Балкан існуе значна лепшая чорнаморская прыстань Варна (51 тысяча нас.), праз якую вывозяцца галоўныя продукты Балгарскай дзяржавы.