Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дунай зьяўляецца лепшай дарогай з Нямеччыны ў Вугоршчыну і наагул на паўднёвы ўсход Эўропы ды ў Малую Азію. З другога боку ў Вене крыжуюцца вельмі важныя чыгункі з Расіі, Беларусі і Польшчы ў Італію, а з Нямеччыны і Чэхіі ў Вугоршчыну і на Балканскі паўвостраў. У Вене сходзяцца галоўныя чыгункі Нямецкай Аўстрыі, якія цягнуцца па прадоўжных далінах Усходніх Альп. Усе гэтыя выгоды палажэньня тлумачаць вялікае гандлёвае значэньне Вены, а таксама і гістарычны лёс яе, як сталіцы Аўстра-Вугоршчыны.

У Вене гуртуецца большасьць фабрык краіны. Тут апрацоўваюць скуру, шоўк, вырабляюць машыны, мэблю, розныя мастацкія тавары і г. д. Вялізныя прыгожыя будынкі ўсялякіх палацаў, сабораў, тэатраў і кола бульвараў і паркаў, акружаючых асяродак гораду, робяць Вену адным з

Мал. 33. — Вена.


Мал. 33. — Вена.

найпякнейшых гарадоў Эўропы. Двякуючы сваім унівэрсытэту, тэхнічнай і іншым вышэйшым школам, а таксама музэям і розным культурна-асьветным установам, Вена мусіць лічыцца адным з галоўных культурных асяродкаў нашае часткі сьвету.

На чыгункі з Вены да берагоў Адрыятычнага мора на р. Мур ляжыць другі горад краіны па колькасьці насельнікаў — Грац (157000 нас.) з унівэрсытэтам і буйной жалезнай прамысловасьцю.

Запраўдным альпійскім горадам зьяўляецца Інсбрук (57000 нас.), што ляжыць у даліне р. Ін у чароўнай мясцовасьці між паўночным і сярэднім ланцугамі Ўсходніх Альп. Гэта культурны асяродак так званага Нямецкага Тыролю, горнага краю, падобнага па сваёй прыродзе да Швайцарскіх Альп.