Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


праходзяць лепшыя сучасныя дарогі, а па значных вазёрах адбываецца бойкі параходны рух. Хараство краявіду і дастатнасьць добрых дарог вабіць сюды многа падарожнікаў з усёй Эўропы. Што-год сюды наяжджае шмат багатага люду, ад якога мясцовая люднасьць мае значную карысьць.

Паводле асаблівасьцяй прыроды і люднасьці Альпійскую старонку можна падзяліць на 5 асобных краін: 1) Заходнія Альпы, 2) Юру, 3) Швайцарскае ўзгор'е, 4) Швайцарскія Альпы, 5) Усходнія Альпы.

Заходнія Альпы цягнуцца з паўдня на поўнач ад берагоў Міжземнага мора да Леманскага (Жэнэўскага) возера. Гэтая частка Альпійскага ўкладу складаецца з трох роўналежных ланцугоў. Самы ўсходні з іх складзены з гранітаў і іншых цьвёрдых крышталічных скал, зьяўляецца вадападзелам між рэкамі, што сьцякаюць на ўсход у По і на захад у Рону. (Назаві гэтыя рэкі паводле карты). Па хрыбце гэтага ланцуга праходзіць мяжа Францускай і Італійскай дзяржаў. З паўдня і з захаду гэты

Мал. 25. — Монблян.


Мал. 25. — Монблян.

ланцуг ахапляецца другім, сярэднім, таксама складзеным з крышталічных скал. Сярэдні ланцуг Заходніх Альп спачатку цягнецца, нібы працяг Апэнін, каля самага берагу Міжземнага мора. Пад забаронай гэтай часткі сярэдняга ланцуга прытулілася прыгожае ўзьбярэжжа, гэтак званая Рывьера, з прыемным падзваротнікавым кліматам і багатай вечназялёнай расьліннасьцю. Гэта — беспасрэдны працяг Апэнінскй Рывьеры. Зьвярнуўшы на поўнач, сярэдні ланцуг дасягае найвялікшай вышыні. Тут, ужо блізка ад Леманскага возера, знаходзіцца магутнае сугор’е Монблян, верх якога