Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная

——— 50 ———

Гранада (83000 нас.) у харошай мясцовасьці, у даліне між высокіх гор стаяць вялізныя харомы альгамбра, дзе жылі апошнія ў Эўропе маўрскія валадары — гранадзкія каліфы. Гэтыя харомы ёсьць лепшым і найпрыгажэйшым прымернікам маўрскага мастацтва ў нашай частцы сьвету.

Сучасным гандлёвым асяродкам краіны Гранадзкіх гор можна лічыць горад Малягу (151000 нас.), што ляжыць у пекнай хуэрце на беразе Міжземнага мора. З Малягі вывозяць віно, разынкі, прованскі алей і паўднёвыя плады.

У сучасны момант Гранадзкая краіна ўваходзіць у склад Гішпанскай дзяржавы і толькі Гібральтарская гара, з невялічкім местам на ёй каля выйсьця з Міжземнага мора, ля аднаназоўнай пратокі, належыць да Ангельшчыны. Гэта вельмі важнае морскае ўмацаваньне і галоўная станцыя на дарозе параходаў з Ангельшчыны ў Эгіпет і Індыю. На паўднёвым захадзе ад Гібральтару знаходзіцца самы паўднёвы выступ Эўропы — рог Тарыфа (адзнач географічную шырыню).

Мал. 13. — Палац Альгамбра ў Гранадзе.


Мал. 13. — Палац Альгамбра ў Гранадзе.

Андалюская нізіна ўразаецца між Гранадзкімі гарамі і тымі горстамі, якія адгараджваюць з паўдня Кастыльскае плоскаўзвышша (як гэтыя горсты завуцца?). Быў час, калі гэтая нізіна была затокай Атлянтычнага акіяну, але рэкі, што беглі сюды з поўначы ды з Гранадзкага ланцуга, пакрысе завалілі тую затоку сваімі адкладамі — пяском ды глеем — і перавярнулі яе ў сухаземную нізіну. Паволі, ціхамірна бяжыць па гэтай нізіне