Старонка:Географія Беларусі.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі


У Фінляндыі на 1 кв. вярсьце жывець усяго 10 чалавек. Аднак старонка гэтая вельмі культурная, дый людзі там багата жывуць. А гушчыня невялікая выходзіць затым, што шмат прастору займаюць вялікія вазёры ды горы, ды яшчэ паўночная тундра, саўсім блізка бязьлюдная, якая належыць да Фінляндыі.

Але-ж і ў Беларусі, каб ня лічыць бязьлюдных прастораў, заня-тых нашымі вялізарнымі палескімі балотамі ды пушчамі, дык бы гушчыня насяленьня выйшла-б большая. Усё-ж гушчыню насялення ў Беларусі прыходзіцца прызнаць малою.

Некаторыя вучоныя думаюць, што малая гушчыня насяленьня была галоўнай прычынаю палітычнага і культурнага заняпаду Беларусі; і ў гэтым, здаецца, шмат праўды.

§ 4. АДМІНІСТРАЦЫЙНЫ І ПАЛІТЫЧНЫ ПАДЗЕЛ БЕЛАРУСКАЕ ЗЯМЛІ.

Перад вайною 1914 году ўся Беларусь наляжала да Расеі і была падзелена на губэрні ды паветы. Усіх беларускіх паветаў было 62-65. Яны ўваходзілі у склад губэрняў: Віленскае, Віцебскае

Малюнак