Старонка:Географія Беларусі.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ляжыць вёрст 80 на поўнач ад Воршы), а адтуль, заламаўшыся блізка таго, што пад простым кутом, - пачынае плысьці на паўночны захад. Праплыўшы міма Полацку, гэтае калыскі старое беларускае дзяржаўнасьці, ды міма грознае крэпасьці Дзьвінску, яна ўваходзіць у зямлю Латышоў, а праз яе даходзіць да мора, да Рыжскае Затокі.

Малюнак

На самым паўночным усходзе мяжа Беларусі даходзіць да верхняе Волгі пад Ржоваю, а якраз на процілежным баку Беларускае Зямлі, па паўднёвым яе захадзе, да беларускіх межаў прытыкаецца шырокі, балоцісты Буг. З нетры Белавежскіх лясоў выпаўзае да яго на спатканьне Нарва з сваім прытокам Бабром. Ужо на захад ад Беларусі, ў Польскай зямлі, зьліваюцца яны разам. І тут, як на ўсходзе, беларус заняў вярхоўі вялікіх рэкаў, пакідаючы нізы іншым народам.

Над Бугам стаіць Берасьце, моцная да нядаўных часоў крэпасьць, а ля Нарві - вялізарнае места Беласток, наибольшае фабрычная места Беларусі.

Заўважыўшы згруба рысы пералічаных галоўных рэкаў Беларусі, ды важнейшых яе местаў, бяз клопату патрапім мы абвесьці, хаця-б прыблізна, прастор Беларусі на карце Эўропы. Перад нашымі вачыма вырысуецца нейкая масыўная фігура, крыху прыпамінаючая трапэцыю, ці можа сякеру. Зьмераўшы яе ўдоўжкі мы даведаемся, што Беларусь цягнецца з усходу на захад каля 700 верст; зьмераўшы ўпоперак - атрымаем каля 550 вёр. А ўсяго прастору Беларусь займае каля 300.000 квадратных вёрст.