Старонка:Географія Беларусі.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ёсьць шмат пажывы для расьлінаў. Год-у-год адміраючы і перагніваючы стаповая расьліннасьць зрабіла верхні пласт лёссу чорным, чарназёмам.

Шмат дзе і ў нас, у паўднёвай Беларусі, асядаў лёсс і на ім тварыліся стэпы і чарназём, праўда не такі багаты, як у Ўкраіне. Лёсс ляжыць у нас цяпер у Чарнігаўшчыне, Наваградчыне ды ў іншых мяйсцох паўднёвае Беларусі, найбольш астравамі сярод пластоў іншага паходжаньня. У даўнейшыя часы, абкружаныя з усіх бакоў непраходнымі пушчамі, гэтыя астравы стэпу мусіць былі першымі мейсцамі, дзе пачынала разьвівацца земляробства. Праўда, большая частка нашых стэпаў пазарастала пасьля лесам і на ей стварыўся вышэйапісаны лесастэпавы краявід.

Там, дзе пасьля лядавіка пазасталіся канцаыя морэны дзе морэннага матр'ялу пазасталося найбольш, там ні вада ні вецер не змаглі зраўнваці мяйсцовасці (рыс. 6). Праўда каменьне зьверху праз шмат гадоу парзсыпалася на жарству і гліну, на якіх сталі расьці дрэвы і трава. Вада і вецер, хаця і адкопавалі ўсё новае і новае каменне і размывалі гліну, але расьлінная адзежа значна стрымлівала іхнюю работу. На мейсцы безканечных грудаў каменьня зьявіліся прыгожыя лясістыя ўзгоркі; у глыбокіх лагчынах між іх заляглі светлыя вазёры; каменная пустыня канцавое морэны абярнулася ў харошы морэнны край.

Канцавыя морэны паказуюць нам тыя мейсцы, дакуль дапоўз лядавік, або ён на даўжэйшы час спыняўся (тамака таксама павінны былі адлажыцца значныя масы морэных матар'ялаў). Варта заўважыць, што лядавік яшчэ некалькі разоў пасуваўся быў на паўдня, раскідаючы ўсё ў новых мяйсцох канцавыя марэны; толькі ніколі ўжо лядаьік не захапляў гэткіх вялікіх прастораў, як першы раз; лічаць, прыкл., што другі раз ён заняў толькі паўночна заходнюю Беларусь да Віцебску і Менску. Відаць, пры тым, што ён ужо поўз не аднэю суцэльнаю масаю, а шырачэннымі лядавымі рэкамі ці языкамі; пасьля яго пазаставаліся канцавыя морэны ў форме вялізарных падковаў, якія распасцерліся на сотні вёрстаў. Там, дзе лядавік адлажыў толькі сваю падысподнюю морэну, мяйсцовасьць мае выгляд раўніны.

Выява

Матар'ялы, якія складаюць падысподнюю морэну, моцна перацёртыя і згладжаныя лядавіком; гэта найбольш - пяскі і гліны з дробным каменьнем.