Старонка:Географія Беларусі.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сунуў найбольшае каменьне, ды было яго шмат і па бакох ці берагох гэнага лядавіковага мора (рыс. 5).


Малюнак


Рыс. 5. Адзін з сучасных лядавікоў. Наперадзе рысунку - лядавіковы паток, які прабіваецца праз каменне канцавое морэны.

Усё гэтае каменьне, пясок, гліну называюць морэнаю. Тая морэна, якую лядавік пхаў перад сабою называецца канцавою морэнаю; тая, што была падысподам лядавіка падысподняю (доннаю) морэнаю.

Праз шмат вякоў поўз ляданік на поўдня, аж у канцы дапоўз і да Беларусі, ды ўсю яе накрыў. Увесь край счэз пад аднастайнаю посьцілкаю бруднага, перагружанага фінляндзкім каменьнем, лядавіка. Папоўз ён і яшчэ далей і заняў частку Украіны; наогул пад лядавіком апынулася ўся паўночная Эўропа; усяго да 6 міл. кв. вёрст было ім пакрыта.

Доўга была схавана зямелька нашая пад лядавою вопраткай пакуль не вярнуліся цяплейшыя гады. Тады лёд пачаў пакрысе растапляцца; на паўдні ён хутка ўжо зусім зыйшоў. На Беларусі асабліва паўночнай, ён крыху даўжэй затрымаўся, Але праз нейкі час пачаў з пад яго аслабяняцца і Беларускі прастор. Калі мы ўздумаем, якія паводкі бываюць у нас вясною з таё прычыны, што растае пласт сьнегу ўсяго некалькі вяршкоў таўшчыні, дык зможам сабе ўявіць, што сталася, калі пачала таяць маса лёду, таўшчынёю на некалькі сот сажанёў.