Старонка:Географія Беларусі.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§7. ЛЯДАВІКОВЫ ПЭРЫОД ГІСТОРЫІ НАШАЕ СТАРАНЫ.

У далёкай мінуўшчыне, шмат тысяч гадоў назад бы ў такі час, калі ва ўсёй паўночнай Эўропе стала шмат халадней, чым, прыкл., ёсьць цяпер. Адначасна з гэтым праз тысячы гадоў бязупынна ліліся дажджы, ішоў сьнег. Дзякуючы гэтаму ў паўночнай горных краёў, у Фінлянцыі ды Скандынавіі (Швэдзія) і Норвэгія), павырасталі вялізарныя масы лёду, па некалькі сот сажняў таўшчынёю. Тым часам дажджы ўсё ліліся, нарасталі зьверху ўсё новыя лядавыя горы і націскалі на тыя, што стварыліся ўперад. З гэтае прычыны маса лёду кранулася і памалу папаўзла на паўдня, адрываючы ад скалаў большае і меншае каменьне, якое, мяшаючыся з лёдам, пераціралася на пясок. Шмат каменьня ляжала зьверху на лёдзе, шмат было ў сярэдзіне, шмат валок гэты, як яго называюць, лядавік пад сабою каменьня, ды пяску, гліны і іншага перацёртага матар'ялу; апрача таго перад, сабою лядавік


Малюнак