Старонка:Географія Беларусі.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бяднейшым. У нашыя часы лясоў тых ня шмат ужо засталося; але ўсё-ж ня там, то там выгляне зялёны гаёк з старымі дубамі, яварамі, ды ляшчынаю. А ў ярох, ды паразмываных шырокіх рачных далінах залягаюць на вялізарных прасторах пескавыя грунты, на якіх парасьлі вялікія хваёвыя бары. Большая частка зямлі тут абернта пад поле і трэба сказаць, што хаця тут зямля і бяднейшая, як чарназём, але ўсё-ж збожжа на ёй добра родзіць і гаспадары там жывуць нябедна. Цікава адзначыць, што тут на палёх мы ня сустрэнем каменьняў.

Перанясемся цяпер думкаю з нашага Чарнігаўскага Лесастэпу на другі канец Беларусі, ў Віцебшчыну.

Жыхару пауднёвай Беларусі адразу бузе здавацца, што ён трапіў у праўдзівы горны край. Куды ніглянь усё горы ды горы. Едзеш па дарозе, дык усё або пад гару, або з гары; рэдка-рэдка здарыцца поўвярсты роўнае дарогі. Каменьня тут усюдых як-бы насеяў хто: ляжыць яно і паасобку, і цэлымі грудамі-крушнямі, а то дык і вялікае поле скрозь бывае завалена камеьнем; асабліва шмат яго на ўзгорках. Узгоркі тут рэдка бываюць стромкімі. Найчасцей яны памалу падыймаюцца над далінамі, а зьверху роўныя, гладкія, быццам рукою прыгладжаныя. Узгоркі звычайна бываюць паабрастаўшы мяшаным лесам; дзеля гэтага на гарызонце вока заўсёды ўпіраецца ў лес.

І лагодныя узгоркі, і зялёныя лясы, робяць краявіды гэтае старонкі дужа прыгожымі. Але найлепш прыхарошуюць іх сьветлыя вазёры, што ляжаць між узгоркаў, і якіх тут ёсьць бяз ліку; увесь край чыста зрэзаны гэтымі вазёрамі (рыс. 3). Дарога іншы раз мусіць дзесятак вёрст круціцца паміж іх, каб выйсьці на другі бок возера, што ляжыць можа за якую вярсту. Прыемна жыць у гэтым прыгожым краю, але нялёгка гаспадарыць.

Так і край гораў, каменьня і вазёраў называюць морэнным краем.

А вось яшчэ адзін абразок, які велімі часта можна сустрэць у Беларусі. Ня дужа вялікая, роўненькая і палянка. Навакола, як вокам сягнуць, стары хваёвы бор. У рагу палянкі з бору выплывае рэчка, ля рэчкі стаіць шэрая вёскі, а ад яе па ўсёй палянцы цягнуцца роўныя зялёныя шнуры сялянскага збожжа. Ніводнага ўзгорка, - ўсё роўна, як у стэпу. Але няма і тых яроў, ды рачных далінаў з стромкімі берагамі. Тутака рачное даліны саў

сім блізка ня знаць, а ў рацэ воды - роўна з берагамі. Ціха цячэць гэтая вада па нязначнаму спаду, аж пакуль яе што не затрымае. А як задзержыць яе што, яна шырака разальлецца і зробіць на мейсцы поля ды ўзьбярэжнае сенажаці балота. Гэткія балоты, бывае, цягнуцца праз дзесяткі вёрстаў (рыс. 4). Травы на іх расьце досіць; Праўда трава гэтая благая, але ёсць яе шмат. гаспадары цярэбяць лазу, ды бярэзьнік, якімі хутка абрастаюць гэткія балоты, крыху іх падсушуюць, праводзячы канавы, і гэткім чынам уздоўж рэк зьяўляюцца вялізарныя палескія сенажаці. На полі зямля тут усюдых вельмі лёгкая, пясок. Ураджай з яе малы, дык гаспадары найбольш увагі зьвяртаюць на сенажаці ды гадоўлю скаціны.

Часамі бывае, лясы высякаюць. Тады далёка-далёка, як вока сягне, відна ўсё тая самая раўніна з роўнымі паяскамі ніваў ды абшырнымі балотнымі сенажацямі, аж пакуль недзе на гарызонце за шмат вёрстаў не пакажацца палоска лесу.