Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Барысаў, Бярэзіна, Сьвіслач, Галынка; на Свіслачы Заслаў, Гарадзец, Менск, Ізбарск, Лагойск на Гайне. На прытоках Прыпяці: Дудзічы на Птычы, Шацк, Слуцак, Туроў і Мозыр.

Трэйці рад Полацкіх прыгарадоў пачынаецца пры пераходзе праз Случ і ідзе па прытоках Прыпяці з левай стараны і па прытоках Немана такжа з левай стараны. Тут першымі гарадамі былі, не перэходзя ешчэ Мэрэчы, Копысь і Візна, за Мэрэчай па Лані — Клецак і Несьвіж, Сноў, Вялікія Лукі, Кажан Гарадок, Пінск, Зьдзітаў. Дрогічын на адным з прытокаў Піны і там жа Горадна. Далей аж да Буга ідуць Гарадзец і Кобрын на Мухаўцу, Бярэсьце, цяпер Брэст-Літоўскі, Мельнік, Дрогічын на правым беразе Зах[одняга] Буга, Бранск, Бельск паміж Нарэвам і Бугам, Ноўгарод і Полтавеск, або Пултусак, на р[ацэ] Нарове. На поўнач ад Прыпяці, на Нёмане і яго прытоках: Магільна, Турэц, Новагрудак, Слонім, Зэльва, Воўкавыск і Горадня, або Гродна.

Чацьверты рад Полацкіх прыгарадоў становілі гарады, лежачыя на поўнач ад Полацка на Зах[одняй] Дзьвіне і яе прытоках: Дзісна, Друя, Браслаў, Відзы, Сьве[н]цяны, Курганы, празваныя пазьней Трокамі.

Усе гарады Полацка лічыліся прыгарадамі і павінны былі залежаць ва ўсім ад старэйшага гораду — ад Полацку і ў даўнейшыя часы залежалі ад яго; але з часам зьвязь прыгарадоў з Полацкам на гэтулькі аслабла, што на Полацкай зямлі ўтварылося неколькі гарадзкіх групп, прымыкаўшых да таго або іншага цэнтру; гэтак, напрыклад, былі гарады Менскія – залежаўшыя ад Менску; Туроўскія — залежаўшыя ад Турава; былі гарады ўласьціва Полацкія, цягнуўшыя да Полацку. Гэткаму вытварэньнюся гарадзкіх групп шмат спрыяло тое, што дзеля адміністраваньня гэткай абшырнай тэрыторыяй, пры нестачы ў даўныя часы добрых дарог і наагул утрудненай камунікацыі, яны былі творэны свайго цэнтру [sіc!] як провінцыальна-адміністратыўныя цэнтры.