Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Кнігі судовыя пераховывалі пад трыма замкамі і трымя печацямі, — судзьдзі, падсудка падсужа і пісара. Даходы земскага і гродзкага пісара (гродзкі быў назначаны ўрадам, а ня выбарны) былі такія: «каждых назваў па грошу, за ўпісаньне ў кнігі грош, ад выпісу з кніг грош, ад апаведаньня крыўды грош, ад судовых лістоў і выпісаў за кожды выпіс ад вінаватага па два грошы». Калі па справе пісьма будзе многа і справа важная, то пісарам за іх працу па 12 грошы ад пэргамэнтнага аркуша, а также асобную цану за пэргамант, шнуры* і воск. Але гэткі парадак у стасунку да земскіх пісароў устанавіўся толькі з даты другога статуту 1566 году, раней жа і па статуту 1529 году пісары былі ўрадоўцамі воеводы старасты і іншых дзержаўцаў, і іх абавязак быў запісываць судовыя прамовы і судовыя пастановы, зьбіраць судовыя штрафы і іншыя судовыя даходы як у карысьць гаспадара, так і для сваіх зьверянікаў (Статут 1529 г. раздзел VI, артыкул 3-ці).

ПОЛАЦКАЯ ЗЕМЛЯ

Полацак — адна са старэйшых крывічанскіх калоній. Ешчэ ў дагістарычныя часы, абаснаваўшыся на вярхоўях Днепра, Сожу, Дзвіны і Ловаці, крывічы выдзелілі з сябе заходную і паўночную веткі — палачаноў і ноўгородцаў. Старая гісторыя Полацка сягае непамерна даўных часоў, але за недастаткам пісаных крыніц нам мала вядома. Аднак за доўга да прызваньня Рурыка ў Ноўгарод, у старых скандынаўскіх сагах, маюцца ўжо, хоць і неясныя, зменкі аб Полацку як аб багатым і сільным княжстве. Ад[на] са старэйшых скандынаўскіх саг упамінае аб Полацкім князю Полтэсе. У часы гістарычныя мы бачым Полацкую зямлю самаістнай і незалежнай, пад іменем зямлі полацкіх Крывічоў. Ад часу князя Ізяслава, сына Рогнеды і Валадзіміра, князя Кіеўскага, русіна, дынастыю старых полацкіх князёў заступае новая дынастыя русічоў; з гэтага часу пачынае называцца і полацкая земля ад сваіх князёў, рускай дынастыі, — зямлёй рускай, а