Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нем, пранікнутым шляхоцкімі паняцьцямі, урад падыймаў праваслаўнае беларускае мешчанства супроць каталіцкага і гэтым самым папіхаў іх на змаганьне паміж сабой. Дзякуючы гэтаму, месты сталіся арэнай рэлігійна-нацыянальнага змаганьня, і ня ўсе месты звольніліся ад улады стараст: вельмі часта местовае самаўпраўленьне з прычыны самаволі дзержаўных урадоўцаў, было самаўпраўленьнем толькі на словах. Мешчане стагналі пад гнётам бязьмерных грашовых пабораў, торг і промыслы падалі і перэхадзілі ў рукі жыдоў, каторыя ўмелі прытарнавацца да ўсякіх варункаў, дзякуючы сваей жалезнай унутрэннай арганізацыі.

МЭТРЫКА ВЯЛІКАГА КНЯЗСТВА ЛІТОЎСКАГА

Мэтрыкай называліся за дзержаўнай нашай незалежнасьці кнігі дакумэнтаў вялікакняжай канцэлярыі. Мэтрыкі вялі канцлеры і падканцлеры; у мэтрыкі ўпісываліся ўсе дакумэнты, выходзячые з дзержаўнай канцэлярыі пад вялікай, або малай печацьцямі, як: наданьня, правіла, дыплёмы розным асобам, местам, землям, правінцыям і супалкам, а так-жэ — даравізна запісы [sic!], замена, права на зьездах ухваленыя, унівэрсалы і інш.

Кнігі гэты абнімаюць такжэ акты, датыкаючыя княжэга дому, жанідзебныя ўмовы, пасагі, дажывацьця ўдовам княжага дому і карэспандэнцыя каранаваных асоб. У мэтрыку ўпісываліся наказы паслам, мірные ўмовы і перэгаворы. Усе кнігі Мэтрыкі пісаны беларускай мовай. Па разьдзеле Рэчыпаспалітай кнігі мэтрыкі былі разьбіты: большую частку іх вывезьлі ў Маскву, дзе яны дагэтуль знаходзяцца; часьць трапіла ў прыватныя архівы, як Несьвіжскі і Радзівілоўскі; часьць вывезена ў Польшчу. Мэтрыка поўная складалася блізка з 600 кніг і абыймала 400-летні перыад нашай гісторыі (гл. СІГЯЛЯША).