Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мешчане падлегалі ўласьці стараст і дзяржаўцаў, нярэдка прыцясьняліся і не маглі свабодна аддавацца сваей тарговай справе. Іх палажэньне пагоршылася ешчэ тым, што іх землі вельмі часта захватываліся старастамі або шчодрай рукой раздаваліся шляхце. Урэшце, урад пастанавіў даць местам такое ўстройства, пры якім бы яны маглі свабодна разьвівацца і працьветаць. Яно ўзяло за прыклад нямецкі местовы лад, вядомы пад імем магдэбурскага, ці, як яго назвалі ў нас, — майборскага, права і стала заводзіць яго ў Беларусі і Літве. У XV i XVI сталецьцях граматы на майборскае права атрымала большасьць мест беларускіх. На аснове гэтых грамат мешчане звальняліся ад прыгонных павіннасьцей. Яны выключаліся з безпасярэднай залежнасьці ад старасты і дзержаўцаў і атрымлівалі асобнае самаўрадаваньне. На чале места стаяў войт, сьперша назначаны ўрадам, пазьней выбарны, ён дзяліў сваю ўладу з іншымі выбранымі асобамі, каторыя складалі местовую раду, дзеля кіраваньня справамі і суда ў цывільных справах ды «лаву» дзеля спраў угалоўных. Суд адбываўся на аснове зборнікаў нямецкага права. Мешчане атрымалі выключнае права займацца торгам і промысламі. Вялікія месты карысталіся правам складу, па катораму прыезджыя купцы павінны былі прадаваць свае тавары мейсцовым купцом агулам і з імі вясьці такі ж торг. Рэмесьцьні тварылі асобныя арганізацыі, так званыя цэхі са сваім унутрэнным ладам. Нямецкі лад і права было чужым для жыхарства і ўнасілі вялікую блутню ў яго сьвядомасьць. Толькі цэхавы лад моцна абаснаваўся на Беларусі, сярод мешчанства. Майборскае ж самаўпраўленьне рэдка было наладжэна так, як гаварылася ў граматах. У большасьці выпадкаў, у залежнасьці ад мейсцовых асобнасьцей, яно перэліцовывалося і нават перэменялося. Галоўную ролю ў беларускіх местох ігралі вялікія капіталісты, каторыя трымалі ў залежнасьці ад сябе рэшту местовага жыхарства; гэты багачы і выстаўлялі галоўных местовых урадоўцаў. Сам урад уносіў разрозьненасьць паміж местовага жыхарства: беларускае мешчанства, ледзь не выключна праваслаўнае, стаў агранічаць у правох; гэтым не далёказоркім паступань-