Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гісторыю, чым мы, беларусы?" і г. д. Зразу ён мне насыпаў так шмат, што перавярнуў усю маю гістарычную веду дагары нагамі, і я павінен быў прызнацца, што гісторыі я не ведаю. Гэта быў В. Ластоўскі"[1].

Прыведзеная архіўная вытрымка даўно павінна стаць хрэстаматыйным фактам біяграфіі Власта, упрыгожыць кожны школьны падручнік па гісторыі.

Пакуль невядома аніводнага сведчання В. Ластоўскага як нарадзілася і рэалізоўвалася яоная задума, плён якой чытач трымае ў руках. У Зыгмунта Глогера такіх сведчанняў нямала. "Хто не выдаваў у нас аніводнай энцыклапедыі, той нават не можа мець паняцця пра незлічоныя выдавекія клопаты. [...] Кнігавыдаўцы палохаюцца вялікіх праектаў. У кожным разе, каб дакладна падлічць кошт накладу, хочуць наперад мець скончаны і адцэнзураваны рукапіс, а не стосы скрынак з тысячамі нататак і выпісак, з якіх пасля належыць рэдагаваць тэкст і прад'яўляць цэнзуры. [...] Звыклы ўсё жыццё змагацца з перашкодамі, я здолеў іх пераадолець. Хоць у такіх варунках рэчы дасканалыя не ствараюцца. Я не мог, напрыклад, паглыбіць і пашырыць шмат артыкулаў, бо хоць на гэта дазваляў сабраны мною матэрыял больш чым на дзесятак тамоў [...], абмежаваўся спачатку трыма тамамі..."[2]

Зрэшты... Ластоўскага пазбавілі нават самой мажлівасці змагацца з выдавецкімі цяжкасцямі. А ён, несумненна, пераадолеў бы іх. Доказам - непераўзыйдзеная да сёння капітальная "Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі".

Аднак вернемся да "Кароткай энцыклапедыі старасьвеччыны". На думку патрабавальных даследчыкаў, кожны з пададзеных у незавершаным рукапісу параграфаў гэта "лагічна завершаная, стылістычна зграбная замалёўка з часоў старажытнае Беларусі. Зведзеныя ў адно, яны ўтвараюць [...] па

  1. Накіды, нататкі і даклады К. Дуж-Душэўскага//Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ). Фонд З. Вопіс 1. Адз. зах. 241. Арк. 40.
  2. Zygmunt Gloger. Encyklopedia staropolska ilustrowana. T. 4.