Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ком (вайной), грабячы і разьбіваючы да брата Валадара ў Менск». Значэ князь ня мог і думаць аб сапраціўленьні вечу і так быў слабы са сваей дружынай супроць волі веча, што, даведаўшыся аб непрыязнасьці веча, пасьпяшыў сабраць дружыну і ўцячы з Полацка ў больш бясьпечнае мейсцо.

Па сьмерці Ўсеслава Брачыслававіча, унука Ізяслававіча асталося сем сыноў: Раман, Давід, Барыс, Глеб, Сьвятаслаў, Рагвалод і Расьціслаў. Каторы з братоў быў старшы, няведама, але вядома, што па сьмерці айца браты перэсварыліся паміж сабой і пазбавілі валасьцей Давіда і Рамана. Абдзеленыя браты, не знайшоўшы прыпынку ў Полацкай зямлі, прымушаны былі бадзяцца па чужых землях. Давід знайшоў прыпынак у Смаленскага князя Валадзіміра Манамаха, з каторым у 1103 гаду хадзіў на полаўцаў, а на другі год ён перайшоў да Алега Сьвятаслававіча Чарнігаўскага і разам з ім і Манамахавым сынам Яраполкам хадзіў на Менск на свайго брата Глеба; мабыць, паход гэты быў зроблен дзеля здабыцьця воласьці Давыду, але паход кончыўся нічым. Дзе бадзяўся другі полацкі выгнанец, Раман, мы ня ведаем, ёсьць толькі вядомасьць, што ў 1114 гаду ён памёр у Разані. Тымчасам Манамах парадніўся з полацкім князям Барысам, выдаўшы замуж сваю ўнучку, дачку Мсьціслава, за Барысавага сына Брачыслава, ад Давыда ж саўсім аткараскаўся, як гэта можна бачыць з таго, што ў 1115 гаду Манамах, узяўшы ў палон і завёзшы ў Кіеў Менскага князя Глеба, менскае князство аддаў яго сынам: Росьціславу, Валадару і Ўсевалоду. Але Давыд, утраціўшы пратэктара ў Манамаху, знайшоў у Чарнігаўскіх князёў і пры іх помачы, а ешчэ больш здужаўшы знайсьці прыхільнасьць полацкага веча, выгнаў з Полацка брата свайго Барыса і сам стаўся полацкім князям. Гэтым пасьпяшыў скарыстацца Барысоў цесьць Мсьціслаў Валадзіміравіч, і, бытцым заступаючыся за Барыса, напаў з розных старон на полацкую зямлю і заняў некалькі полацкіх гарадоў. Палачане, бачучы бяду, пасьпяшылі выгнаць ад сябе Давыда і яго сыноў, уступілі ў перэгаворы з Мсьціславам, і пры помачы перэгавораў здалелі адкланіць паварот Барыса ў Полацак, відаць, будучы нечым нездаволены ім, здабыць згоду на вы-