Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ізяслаў (цяперашні Заслаў, каля Менска), маючы на ўвазе, што ў самым Полацку цяжка будзе жыць князю. Аднак полацкая земля ў Ізяславе бачыла патомка, унука Рогвалодавага. Ізяслаў разам з палачанамі ў першы чарод выдзеліў свае землі ад іншых валадзімеравых уладаньнеў у саўсім незалежную дзержаўную адзінку, якой яна заўсёды была раней. Па сьмерці Валадзімера, а пазьней Яраслава кіеўскіх на абшарах усходня-славянскіх вытварыліся тры незалежных дзержавы — Полацкая, Ноўгародзкая і Кіеўская. У Ноўгародзе і Кіеве княжылі Рурыкавічы, у Полацкай зямлі — Рагвалодавічы. Паміж патомкамі Яраслававымі і Рагвалодавымі была заўсёдная непрыязьнь, як сказана ў летапісі: «оттоле меч взімаюць Рогваложы ўнукі праціву Яраслаўліх унукаў». Зрэшта, гэты сказ летапісца гаварыць не аб варажнечы Рогваладавічаў да Яраславічаў, — якой запраўды не было, бо патомкі Рагвалода родніліся з патомкамі Яраслававымі, — а выражае запраўдную і заўсёдную варажнечу палачан з ноўгародцамі і кіеўцамі на грунце эканамічным і нацыональным.

Улада князя ў Полацку была другая, апасьля ўлады веча. Вечэ выбірало князя, вечэ і «паказывало яму пуць» (выганяло яго). Князь у Полацку мог княжыць толькі са згоды веча, гэта значэ ўсяго народу. Полацкі князь жыў нават ня ў Полацку, а каля Полацка ў Бельчыцах, дзе жыла і яго дружына, у самы Полацак князі толькі прыезджалі на час, — або на запрашэньне веча, або за сваімі справамі. Пад 1159 годам летапісь апаведае: «і пачалі палачане Расьціслава зваць лесьцю на братчыну да сьвятой Багародзіцы старой на Пятроў дзень, каб злавіць яго, ён жа, едучы да іх, апрануўся ў броню пад вопратку і не адважыліся на яго памкнуцца. На заўтрый дзень пачалі яго вабіць к сабе, кажучы: княжэ, прыедзь к нам, ёсьць нам з табою гутарка, прыедзь к нам у горад». Тут мы ясна бачым запрошэньне князя ў горад дзеля абгавораў на вечэ, грамадзяне кажуць: «ёсьць у нас з табой гутаркі». Далей летапісь апаведае, што князь, паведамлены дзецкім аб вечы ў горадзе і намеры схапіць яго, «і тут вярнуўся і, сабраўшыся з дружынай у Бельчыцах, адтуль пайшоў пал-