Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

напісана: «А калі мы пашлем пасла нашага або намесьнік полацкі па нашаму прыказаньню да Ноўгарада, да Пскова, да Лук або да Рыгі о земскіх дзелах абідных (паедзе), тады путнікі павінны даваць паслам коней, а дваране гродзкія езьдзіць з імі па даўнаму абычаю».

Дваране гродзкія, гэта праўдападобна, быў перажытак колішніх княжых дружыньнікоў, якія заўсёды знаходзіліся пры князю, а пазьней пры гродзе або замку і перэтварыліся ў служэбных гродзкіх людзей. У аднэй грамаце 1501 г. гродзкія дваране выступаюць ужо пад імем гродзкіх землян, і на іх ускладаецца павіннасьць пачародна справоваць варту ў гродзе.

ДЗЕРЖАЎЦЫ

Пад імем дзержаўцы разумеўся кожды кіраўнік правінцыяй, быў гэта воевода, стараста ці які іншы высокі дастойнік; але былі і такія спраўцы кругаколіц, якія не зьяўляліся ні старастамі, ні воеводамі, і называліся толькі дзержаўцамі. Яны часам мелі блізка тыя ж правы і абавязкі, як воеводы і старасты і лічыліся самаістымі спраўцамі сваіх кругаколіц, толькі ў дзержаўнай ерархіі яны былі ніжэй воевод і стараст. Паводле 33 артыкула VI радзела Статуту 1529 году, дзержаўцы не мелі права судзіць шляхту і баяроў, ні пасылаць за імі дзецкіх. У статуце сказана: «дзержаўцы, якія нідаўна названы дзержаўцамі, а перш называліся цівунамі, ня маюць права шляхты і баяроў нашых судзіць і дзецкіх сваіх па іх пасылаць, яны падлегаюць суду воеводаў, маршалкоў нашых земскіх і дворных, і стараст». Акром гэтага важнага абмежаньня у судох, кругаколіцы, даручаныя дзержаўцам, былі толькі часьцямі старостваў і воеводзтваў. Дзержавы дзяліліся: на дзержавы на землях гаспадаровых або дворных і на дзержавы у кругаколіцах земскіх; дзержаўцы ў першых былі ўласьціве цівунамі гаспадаравымі, упраўляўшымі яго маетнасьцямі, і толькі перад выпускам першага літоўскага статуту былі названы дзержаўцамі; яны рожніліся тым,