Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ўсім старастам і дзержаўцам замкоў арцыбіскупства Рыжскага, сказана: «Даем вам ведаці, іж атправілі есьмо старасту Жамойдзкаго маршалка В[ялікага] Кн[яства] Літоўскага, п. Яна Ходкевіча до землі Ліфляндзкай, і зьлецілі яму есьмо ўсю справу, моц і ўладнасьць і гэтманства зямлі Ліфляндзкай, так жа і вамі людзьмі служэбнымі радзіці і правіці і непрыяцелям граніц атпор чыніці, укрыўджэным падданым справядлівасьць дзеяці, і служэбных прыймаці ў службу і ім прыповедаці, і ўсякія рэчы водлуг зданья яго Міласьці справаваці. І вы бы о тым ведалі, і яго міласьць, яко высокага роду нашага і спраўцу тэй зямлі Ліфляндзкай галоўнага, і гэтмана нашага ва ўсякай учцівасьці мелі, і ўсякае паслушэнства к яго міласьці чынілі».

Гэтман, як галоўны начальнік паходнага войска, ведаў і спраўляў увесь паход па свайму адуму, пасылаў ад сябе воеводаў сачыць ворага і атрымліваў весьці як ад воеводаў, так і ад усіх парубежных дзержаўцаў і ўрадоўцаў. Напрыклад, у грамаце 1534 году ад Зыгмунда да гэтмана Радзівіла сказана: «твоя міласьць пішэт да нас, што ты сьперша атправіў было к Быхаву воеводу Кіеўскага пана Андрэя Якубавіча Неміровіча, і канюшага нашага дворнага пана Васіля Багданавіча Чыжа з перэдавымі людзьмі: а калі ўчыніў гэты загад, то к тваёй міласьці была прынесена весьць ад дзержаўцы Мсьціслаўскага, Юрья Юрьевіча Зіноўевіча, што маскоўскія людзі прышлі к Смаленску». Гэтман, як галоўны начальнік войска, быў у той самы час і галоўным судзьдзёй вайсковых людзей, падлеглых яму, і карыстаўся судовымі зборамі. Да яго ішлі ўсе жалабы на вайсковых людзей, і ён меў права засуджаць на сьмерць. У акружнай грамаце 1507 году правы гэтмана апісаны гэтак: «хто бы з вайсковых стаў браць сілай у каго небудзь, не заплаціўшы належнай цаны, таго пан гэтман мае права караць паіманьнем (арэштам), а хто бы каго аграбіў, таго павесіць; хто на каго падыйме корд (меч), у таго атсеч руку, а хто каго раніць, у таго атсеч галаву. Калі бы хто знайшоў і ўтрымаў у сябе, а не данес гэтману, а будзе знаходка даражэй паўкапы, то такога на шыбеніцу. А хто з пчеламі древа пасячэ, таго такжа на шыбеніцу, а хто