Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

расьце гродзкаму асталіся толькі крымінальныя справы і выпаўніцельная паліцэйская ўлада на гродзкую кругаколіцу. Судзіў у гродзе стараста з правам меча. Гродзкай вязьніцы і местовага парадку пілнаваў гараднічы, або каштэлян. Да гараднічага належала паправа замку пры помачы акалічных жыхароў, пілнаваньне маетнасьці, зложэнай у замку. Гродзкі суд меў пісара і кнігі гродзкія, званыя вячыстымі*, падобныя да цяперашніх нотарыальных, у якія запісываліся так званыя акты добрай волі, такжа маніфэсты**, г.знача, пратэсты проці ўчынённых крыўд, жалабы на ўласьць і безпраўныя паступкі ўрадоўцаў. Калі ў замку не было мураванага склепу, то гродзкія кнігі пераховывалі ў мураваных сьвятынях або манастырох. Грод быў сялібай уласьці судова-крымінальнай, паліцэйскай і выконуючай.

Да гродзкіх урадоўцаў належалі ешчэ: каморнік (землемер), паветовы пісар і мытнікі тарговыя. Служба замковая складалася з ключніка, возьніка і паліцэйскіх, якіх называлі драбамі і ўжывалі да лавеньня праступнікаў і пілнаваньня іх у вязьніцы.

ГРУНВАЛЬДЗКАЯ БІТВА

У 1398 г. В[ялікі] Кн[язь] Вітоўт пагадзіўся з крыжакамі, адступаючы ім на вечныя часы Жмудзь і нават сам угаварыў жмудзіноў да «прытворнай і можэ быць часовай пакорнасьці ордэну». У гэтым здарэньні Вітоўт пацьверджаў даравізну, зробленую крыжакам Ягайлам ешчэ ў 1382 г., калі Ягайла баяўся нападу з іх стараны дзеля помачы ўцекшаму да іх Вітоўту, падкупіў крыжакаў, даровываючы ім Жмудзь. У 1410 г. Жмудзь паўстала супроціў крыжакаў. На нарадзе, адбыўшайся паміж Вітоўтам і Ягайлам у Бярэсьці, уложан быў план паходу, і ў 1410 г. войскі выступілі ў паход.

«Того жэ лета бысть побоище Королю Ягайлу Ольгердовичу, нареченному Владиславу и Великому Князю Литовскому Витофту Кестутьевичу с немцы прускімі, в землі іх пруской меж городов Дубравна и Острода, Кумендера и