Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ГІБЭРНЫ

Рыцарскіе маетнасьці вольныя былі ад пастояў войска. Войска магло зімаваць у каралеўшчынах і маетнасьцях, належачых да духавенства. Падданыя маетнасьцей каралеўскіх і духоўных павінны былі даваць войску зімовы харч у натуры. Дзеля таго, што на гэтым грунце вынікалі частыя недаразуменьня — сойм у 1649 гаду пастанавіў, каб заместа збору жыўнасьці ў натуры была ўстаноўлена аплата грашамі, каторую называлі гібэрна, што па лацінску даслоўна значэ «зімовае». Гібэрна не была падаткам заўсёдным: выбіралі яго ў меру патрэбы. За Саскіх часоў Беларусь і Літва выплачывала 486.300 залатых.

ГРОД

Першапачаткова азначаў мейсца абароннае, абгарожанае валам і сьцяной і прыкопамі. У княжые часы каждая аколіца, кажды павет мелі свой град, гарадок, гарадзец. Гроды служылі сховам для акалічнага жыхарства ў час нападу ворагоў. У такіх гарадцах была зазвычай вайсковая дружына, заўсёды гатова да абароны аколіцы ад ворагоў і разбойнікаў. Тут пад аслонай аружнай сілы знаходзіліся тарговыя мейсцы, «месты», каля каторых сяліўся купецкі і рэмеслены люд. Пры гарадцох будаваліся першыя месты. Пры Туравай гарэ (Вільня), пры Волатавай гарэ (Полацак). Унутры гроду* будавалі з бярвеньня «замчыстым вуглом», абшырныя харомы, якія называлі «замак». На Беларусі ўсе замкі былі дрэўляныя. Кожды грод-замак меў свайго начальніка, каторы, як намесьнік і заступнік князя, называўся «валадаром». Будучы заступнікам князя, меў уладу судовую, вайсковую і цывільную на ўсю аколіцу. Пазьней такіх валадароў звалі воевадамі і старастамі. З бегам часу ўлада павінна была раздзяліцца. Цывільныя судовыя функцыі мешчанскія перайшлі да судоў местскіх, земскія да судоў земскіх. Ста-