Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ла свая дружына, зложаная з узружаных людзей, а малодшы дружыньнік служыў князю толькі сам сваей асобай. У склад малодшай дружыны ўходзілі княжыя слугі і дзеці баяр (дзецкія, отракі). Малодшая дружына ў мірны час выпаўняла паліцэйскую службу, выконывала судовыя княжыя паста-новы. Пры эвалюцыйным падзеле грамадзянства на станы, наш баярскі стан пераліўся ўвесь у стан шляхоцкі.

БАЯРЫ ПУТНЫЯ І ПАНЦЭРНЫЯ

Путныя і панцэрныя баяры былі асобнай катэгорыей ця-глых людзей. У устаўнай грамаце (полацкай) 1529 г. у § 14 сказана: «Баяры нашы путные і сочнікі, каторыя старадаўна павінны вайну служыці і сена касіці, так жа тож рыбаловы, бортнікі і іншые падданыя двароў нашых; каторыя цяглае службы не служаць, тыі будуць павінны 12 дзён у гаду на талаку да двароў нашых служыці і кожны год да скарбу нашаго на дзень Сьв. Марціна будуць павінны асобнаго плаціці па капе грашэй» (Ак[ты] Зап[адной] Рос[сии], т. II, № 159). У гэтай грамаце гаворыцца аб путніках, паселеных на княжых землях, але былі ешчэ паселеныя на грамадзянскіх землях, і ўрэшце путнікі на землях, быўшых у веданьні намесьнікаў і стараст, як бы іх уласнасьць і на землях князёў і паноў.

1) Баяры путныя, паселеныя на землях княжых — дзержаўных, атрымлівалі па дзьве валокі зямлі; яны павінны былі плаціць за ўсе павіннасьці грашамі як людзі асадныя, г. зн. сідзячыя не на сваей, а гаспадаровай зямлі. Яны вольны ад цяглай службы і ад падводнай. А калі па гаспадараваму асобнаму загаду паедуць у дарогу, то ў той год нічога ня плоцяць. Пасьля рэвізара, глядзя па патрэбе, выбіраюць з путных баяроў, да таго або другога гаспадаравага двара, слугі гэты павінны езьдзіць з гаспадаравамі паперамі і адвазіць у Вільню сабраныя гаспадаравы падаткі дзеля перадачы іх у скарб і правозіць выкліканых на суд і за гэта звальняліся ад грашовай платы за зямлю. Гэткім чынам путныя баяры былі паезднымі слугамі пры гаспадаравых дварох і на-