Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

БАНІЦЫЯ

Кара выгнаньня з краю, уважаная была даўней у Беларсі за найбольшую. Кожды, хто дапусьціўся праступку, пацягаючага ўтрату чэсьці, быў бязчэсным або інфамісам і мог бць выгнаны з краю. Права падзеляла гэту кару на неколькі ступенеў: Баніцыя вечная, злучэная з інфаміей — за справы крымінальныя — дзержаўную здраду, зьневагу маестату, — даводзілі да пазбаўленьня ўсіх правоў або цывільнай сьмерці. Кожды стараста гродзкі, які меў права меча, мог такога баніту злавіць і ўсьмерціць. Толькі сойм мог зьняць баніцыю. Баніцыя дачасная або меншая была карай за цывільныя справы, за непаслушнасьць судам, за гвалты, даўгі, за нарушэньне граніц і г. п., пацягала часовы спын цывільных правоў грамадзяніна, пакідаючы вінаватаму 12-ці тыднёвы тэрмін ад апавешчэньня баніцыі, дзеля паправы, выпаўненьня вымогоў права і стараньня аб зьняцьці баніцыі. Зьняць мог соймік або кожды вышэйшы суд. Засуджэны на такую баніцыю, калі хацеў прыбыць у суд з просьбай аб зьняцьці баніцыі, павінен быў дабыць сьперша ў Каралеўскай канцэлярыі жалезны ліст, каб унікнуць арэштаваньня, якому падлегаў па моцы баніцыі. Калі б баніта сілай спраціўляўся праву, то стараста гродзкі павінен сабраць шляхту і мячом падтрымаць аўтарытэт права. Незачэпнасьць памешканьня была так высока стаўлена, што калі баніта схаваўся ў чый дом і гаспадар лавіць яго ў сваім доме не дазволіў, то паліцыя ня мела права ўвайсьці. Баніцыя вечная была выгнаньнем з дзержавы: баніцыя дачасовая выгнаньнем з правінцыі, баніцыя гарадзкая выгнаньнем з гораду.

БАЯРЫ

Слова паходзіць ад славянскага «болій» што значэ большы, старшы. Баяры, як сама назова паказывае, былі людзьмі большымі, старшымі. Не падлегае сумніву, што ў досьвітках гісторыі край наш заваеваны быў варажскімі конунгамі,