Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЧЭСЬНІК

Абавязкам чэсьніка было выступаць у ролі гаспадара на публічных прыёмах і банкетах; ён павінен быў разсаджываць паводле дастойнасьці гасьцей, парукаць гасьцей да піты і яды; адным словам «чэставаць». Чэсьнік быў Вялікі Літоўскі для дзяржаўных банкетоў, акром гэтага, каждае воеводства і кожды павет меў свайго асобнага земскага чэсьніка.

ШЛЯХТА

Верхні слой у Беларуска-Літоўскім гаспадарстве, вышэйшы стан, яго арыстакрацыю станавілі князі і паны. Сюды ўходзілі патомкі ўдзельных беларускіх князёў, князі Гедымінавічы і перабегшыя з Масковіі князі-эмігранты. Прыслухаючы вярхоўнай уласьці гаспадара, князі ў сваіх землях у стасунку да жыхароў карысталіся ў дзедзіне суда і кіраўніцтва поўнымі дзержаўнымі правамі і незалежнасьцю. Яны мелі сваю раду, раздавалі пад варункам вайсковай службы землі сваім слугам, іх маетнасьці былі звольнены ад аплаты дзержаўных падаткаў, у іх былі такія ж урадоўцы, як наагул у Вялікім Князстве; словам, кождае удзельнае князства напамінала ў паменшэньні само Вялікае Князства. Князі абавязаны былі вайсковай службай: па загаду гаспадара яны выезджалі самі і вывадзілі сваіх слуг і баяроў на вайну пад уласнай харугваю. Вялікія князі Беларуска-Літоўскія, падобна як і Маскоўскія, кіраваліся да зьніштожэньня ўдзелаў, да ўлегласьці сваей воле ўдзельных князёў; вялікіх вынікаў у гэтай справе дасьціг Вітоўт, пры ім былі зьніштожаны ўдзельныя князі ў Полацку, Вітэбску, Смаленску. Наступнікі Вітаўта вялі далей яго палітыку. Удзельныя князі, пазбаўленыя сваіх княжэній, захавалі ў сваіх руках свае фамільныя вотчыны, у каторых далей ігралі ролю саўсім незалежных гаспадароў. У залежнасьці ў удзельных князёў знаходзіліся меншыя князі. Быў яшчэ цэлы разрад