Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


пыя, літаратурныя памятнікі, не гавораць у іх карысьць. Творы архіконфратэрній, напр[ыклад], Полацкай, Слуцкай і Оршанскай агранічаліся да сатырыстычных, дрэнна рыфмаваных кепскай польскай мовай вершоў на провінцыальных дзеячоў.

АРЫСТАКРАЦЫЯ

Пры Гэдымінавічах сталася важная перамена ў дзяржаўным ладзе з тэй прычыны, што ў гэты перыад значна ўзмацнілася арыстакрацыя, якая раздзеляла разам з князям уладу. У ранейшы перыад уладаньня Рагвалодавічаў, княжыя дружынікі самі па сабе не карысталіся ніякім значэньнем — за імі было значэньн вольных княжых слуг, прыбліжоных і даверэных. Вечэ зверталося да князя і знала аднаго князя, а да княжых баяроў яму не было ніякай справы. Запросіць вечэ к сабе князя — з ім прыйдуць і яго баяры, прагоніць вечэ князя — пагоняць і яго баяраў. Апроч княжых баяроў, былі і земскія баяры, якія карысталіся вялікай пашанай і былі сільныя, але яны былі толькі першакамі, нават бадай павадарамі на вечах, ды толькі іх грамадзянская чыннасьць не абасаблялася ад веча. Яны маглі выступаць толькі ад імені веча і пад яго кантролям.

З выступленьнем Гэдымінавічаў на кругазоры беларускай гісторыі гэты стары лад змяніўся. Літва, Жамойдзь, Латвія, увесь захад ад Беларусі да ўсьця Нёмна і Дзьвіны былі калоніямі прыслухаючымі Полацку і яго князём. Пры частых раздорах Рагвалодавічаў, абдзеленыя і выгнаныя князі знаходзілі сабе воласьці на гэтай заходнай тэрыторыі, абасновываліся там і ўзрасталі ў сілу і моц, перш за ўсё ў моц зямельную, захватываючы сабе вялікія абшары тамэчных пустых, або рэдка залюджаных тэрыторый. Гэткімі вялікімі землеўласьнікамі з’явіліся на арэне гісторыі Гедымінавічы. Зрэшта, зьявіліся даволі позна, бо аб Літве і Літоўскіх князёх рускія летапісі першы раз упамінаюць пад 1215 годам. Трэба думаць, што князі на літоўскіх абшарах паявіліся раней, ра-