Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


канём. Тое ж пабачым у данных, датыкаючых Мсьціслаўскай шляхты. Паміж дробнай шляхты, перэважна аднаконнай, неяк заблутаўся пан Андрэй Корсаковіч, выстаўляўшый 18 каней. Тыя ж вывады можна зрабіць і датычна другіх беларускіх зямель. Да палавіны XVI ст. на тэрыторыі Беларусі перэважало дробнае шляхэцкае землеўладніцтва. Многа шляхты абрабляло зямлю ўласнай працай, бо ня мелі на сваей зямлі ніводнага чалавека. Шляхэцкія землеўладніцтвы былі колектыўнымі і індывідуальнымі. У Полацкай зямлі на 118 асобных шляхэцкіх уладаньнеў — 96 прыналежало ўласьнікам індывідуальным, а 22 колектыўным. Лік саўласьнікаў хібаўся між 2 і 6. Тут былі нядзеленыя браты, сумесная ўласнасьць братоў і братанікаў, братоў стрыечных, маці з сынамі, малалетных пад апекай, дзядзькоў сваіх. Трэба заўважыць, што мужское землеўласьніцтво рэзка перэважало жаноцкае: на 118 уладаньнеў толькі 11 прыналежало кабетам. Індывідуальнае ўладаньне перэважало і ў Вітэбскай зямлі. Паводле данных попісу 1552 г., у Вітэбскай зямлі лічылося 65 асобных шляхэцкіх уладаньнеў, з ліку каторых на колектыўныя ўладаньня прыходзілося толькі 8. Жаночае землеўладніцтва расплываецца ў моры мужскога. Ешчэ меншыя карэньні пусціло жаночае і колектыўнае ўладаньне сярод Мсьціслаўскай шляхты. У другіх беларускіх землях шляхэцкае ўладаньне выяўляецца ў тых жа формах. Пасьля лівонскай вайны і лік уладароў і абшар уладаньня павялічаецца. Да таго ж унія 1569 г. пазволіла пранікнуць у Беларусь і польскаму шляхціцу. Польскае землеўласьніцтво пачало пускаць у Беларусі вельмі глыбокія карэньні.

Селянскія масы ў Беларусі ў наддзьвінскіх і надднепроўскіх землях карысталіся значнай доляй самаўрадаваньня. Яны выбіралі з паміж сябе старцоў, якія яўляліся прэдстаўнікамі селянства пры зносінах з адміністрацыяй. Апошнія як прэдстаўнікі селянскіх самаўрадных грамад, сьцежылі за тым, каб адносіны паміж селянамі і адміністратарамі нармаваліся «старыной». Зрэшта, у першай палавіне XVI ст. гэтая старына безупынна парушалася, і селянскім старцам прыходзілася закідаць гаспадара жальбамі на паступкі адміністрацыі і