Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

па жане», апека, куплі ад баяроў, мешчаноў, гаспадарскіх падданых. Акром таго, баяры валадзелі маетнасьцямі «въ порученстве запісанымі і закупленымі». У баяроў былі маетнасьці і на застаўным праве. Не мала было выслуг. Калі судзіць аб перэважаючым тыпе зямельнай уласнасьці на Беларусі, то на аснове данных полацкай рэвізіі 1552 г. перэважалі ўладаньня радавыя. Другоя мейсцо займалі куплі, пры чым у гаспадарскіх селян скуплена было зямлі болей, чым нават у баяроў. Незначны баярскія куплі ў мешчан. Трэйцяе мейсцо займалі выслугі на гаспадара. З канца XVI ст. гэты выслугі сталі лічэбна скора расьці. Не мала з іх стала «вечнасьцю», уласнасьцю на вечныя часы. Паводле ўсякіх данных, гэткі ж характар уладаньня зямлёй быў і ва ўсіх іншых беларускіх землях.

З пачаткам XVI сталецьця ў Літоўска-Беларускай дзержаве права ўладаньня зямлёй пачынае пераходзіць у рукі шляхэцтва. Мешчанскае землеўладаньне станавіло вынятак і памалу нікло, але ў Полацкай і Вітэбскай землях яно захавалося. Тут мешчане валадзелі землямі і былі абавязаны адбываць з іх земскую і вайсковую службу. Калі ўзяць данныя Полацкай рэвізіі 1552 г., то радавыя маетнасьці займалі першае мейсцо. Другое мейсцо займалі куплі ў баяроў, мешчаноў і слуг путных, але паміж куплямі — куплі ў мешчаноў займаюць апошняе мейсцо. Відаць, мешчанскія маетнасьці цыркулявалі паміж свайго ж мешчанскага кругу, выхад за межы каторага для мешчаноў быў уцяжлівы. Полацкая і Вітэбская землі, стаўшы воеводзтвамі, захавалі ў поўнай непарушнасьці ўсе правы зямлі. Дзякуючы гэтаму ў іх заўсёды былі чыннымі агульна-земскія сабраньня — вечы. Сьперша яны былі ўсестановымі і компэтэнцыя іх была вельмі шырока. Агульна-земскае сабраньне заўсёды выступало, як вярхоўны распарадчык сваёй зямлі, ва ўсіх важных момэнтах перэжываных зямлёй. Агульна-земскія сабраньня доўгі час зах[оў]валі сваю ўсестановасьць. Яшчэ на пачатку XVI сталецьця яно ўсестановае па свайму складу, але дзеліцца на дзьве часьці «мужоў старых і мужоў меншых — чорных людзей». Ад палавіны XVI сталецьця