Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

суд, перад нашым або перад урадовым віжом».

Гэткімі самаістнымі, гэтак сказаць, прыроднымі судзьдзямі, валадарамі і гнабіцелямі народу былі служылыя князі, паны і земяне, наагул землеўласьнікі. Разьвіцьцё гэткай страшнай і процідзержаўнай улады арыстакратоў-землеўласьнікоў вынікала з гістарычнага разьвіцьця арыстакрацыі пры Гедымінавічах.

Служылыя князі паходзілі або з Гедымінавага роду, або з полацкай дынастыі Рогвалодавічоў і часьцю Рурыкавічоў. І тыя, і другія да паступленьня вялікага князя валадзелі ў розных гарадох і правінцыях на правах удзельных князёў, г. зн. з такой самай уладай у сваім удзеле, з якой валадзеў вялікі князь ва ўсім князстве Беларуска-Літоўскім. Пазьней, паступіўшы на службу вялікага князя, удзельныя князі ўтрымалі за сабой свае ўдзелы на ленным праве, г. зн. з абавязкам служыць за іх вялікаму князю; а разам з удзелам яны ўтрымалі за сабой поўнасьць сваёй улады над жыхарамі ўдзела, бо гаспадар па ўмове з леньнікам, вымагаў ад яго толькі вернай і шчырай службы, а аб адносінах да жыхароў леннага валадара саўсім не ўпамінаў. Валадарны ўдзельны князь спачатку паступаў на службу вялікага князя і рабіўся яго леньнікам акурат пад гэтым варункам, каб яго дамовая ўлада ў удзеле аставалася непарушнай і незалежнай ад вялікага князя, як прыватная ўласнасьць, або як дзедзіна. Лен, раз атрымаўшы характар прыватнай уласнасьці, утрымліваў яго і тады, калі гаспадар дзеля чаго-небудзь перадаваў яго ў другія рукі, або другому роду служылых князёў, або і не князем, а якому-небудзь баярскаму ці панскаму роду. Наагул пры ўсіх пераходах з лена не зьнімалося кляймо прыватнай уласнасьці і разам з гэтым уласьніку яго заўсёды належала права незалежнага, безкантрольнага валадара ў сваіх уладаньнях.

Так што, якія б ён загады не рабіў у межах свайго ўладаньня, як бы ён не прыцесьняў сваіх падданых, якія бы не накладаў падаткі і паборы, на яго нельга было шукаць суда. Нават сам вялікі князь адмаўляўся ўступацца ў падобныя справы. Калі пінскія мешчане жаліліся вялікаму князю Александру Казіміравічу на свайго князя Фёдара Іванавіча