Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быў Мікалай Абрамовіч. У гэтым самым часе апрацаваны і апавяшчэны быў (у абозе пад Смаленскам) статут службы артылернай пад назовай: "Артыкулы Пушкарскія". За Яна Казіміра ўстаноўлен быў урад генэрала Артылерыі Вялікага Князства Літоўскага. Першым генэралам артылерыі быў Юдыцкі.

АРХІВЫ СУДОВЫЯ

Суды гродзкія і земскія павінны былі ўпісываць у свае кнігі ўсё, хто што толькі ўпісаць вымагаў. Дзеля гэтага акторвыя кнігі судоў гродзкіх і земскіх былі зазвычай вельмі чысьленныя. Суды дзеля пераховываньня сваіх актовых кніх павінны былі мець асобныя архівы са скляпеньнямі ў зямлі мураваныя. Старасты гродзкія павінны былі будынкі для актоў заўсёды ў парадку і бясьпечнасьці ад агня ўтрымліваць, а ў патрэбе новыя будаваць.

Падкаморыі, воеводы, а нават міністры важнейшыя выдаваныя імі дакумэнты павінны былі пераховываць у судовых архівах і толькі дакумэнты меншай вагі маглі затрымліваць у сябе.

АРХІКОНФРАТЭРНЯ* ЛІТЭРАЦКАЯ

Да ліку брацтв, перанесеных з Рыму ў Беларусь, належыць Архіконфратэрнія Літэрацкая. Архіконфратэрніі Літэрацкія знаходзіліся ва ўсіх бальшых беларускіх гарадох і нават пры некаторых местачковых парахвіях. Архіконфратэрніі з літэратурай мелі толькі адно супольнае, што статутам вымагалося, каб сябры брацтва ўмелі чытаць і пісаць. Сябры брацтва абодвага цела павінны былі аказываць узаемную сабе помач. апекавацца хворымі і калекамі і выховываць сірот на сяброх брацтва. У пачатку XIX ст. некаторыя з архіконфратэрній пробавалі займацца літэратурнай творчасьцю, але астаўшыяся пісьмы іх, адволі зрэшты ску-