Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кожды на сваім урадзе, павінен выбраць чэлавека добрага, шляхціца у тым павеце аселага, прысяглага, каторы павінен будзе разам з гродзкім урадам судзіць і справаваць усе справы судовыя, каторыя ўраду гродзкаму нашаму будуць прыналежаць». Гэткім чынам судзьдзі, выбраныя гаспадаравымі ўраднікамі па статуту 1529 году, асталіся пры замковым судзе, і іх абавязкі былі што і раней, — у нябытнасьць саміх гаспадаравых ураднікаў судзіць пры іх намесьніках.

ТАРГОЎЛЯ ДА ХIV ст.

У князёў, баяраў і дружыньнікаў набіралося многа розных прадуктаў, скур, мёду, воску, каторыя яны атрымлівалі ад жыхарства ў форме дані. Гэты запасы і абменіваліся на вытворы другіх краёў, галоўным чынам Грэцыі і Нямеччыны. Раньняй вясной па Прыпяці, Бярэзіне, Дзьвіне і Дняпру будаваліся тысячы чоўнаў, каторыя забіралі тавары і караванамі адплывалі па Дняпру ў сталіцу Грэцыі — Цар-горад. На сярэднім Дняпру, каля Кіева, да нашых купцоў далучаліся ўкраінскія. Аб шырыні таргоўлі беларусаў і украінцаў з Візантыей сьведчаць умовы князя Ігара з грэкамі. Нашых купцоў было так многа ў Царградзе, што яны заселялі асобны квартал гораду. Нашы купцы атрымлівалі ад грэцкага ўраду штомесячную пэнсыю і нават лазьню. Прадаўшы свае тавары, нашы купцы закуплялі грэцкія тавары: дарагія, золатам здобленыя, тканіны, так званыя павалокі, віны, фрукты. Вертаючыся дамоў, купцы атрымлівалі ад грэкаў усё патрэбнае ім на дарогу — харчы, котвігі, парусы. Таксама шырака была таргоўля Беларусі з Заходам па Дзьвіне і Неману. Сюды нашы купцы такжа прывозілі галоўным чынам скуры махнатых зьвераў, мёд і воск, а на замену набывалі мэталёвыя вырабы і тканіны. Чужаземныя купцы, асабліва ўсходнія, таксама прыезджалі да нас. Многа знаходжэных скарбаў па Дзьвіне і Дняпру, з арабскімі, фінікійскімі і грэцкімі манэтамі, сьведчаць аб шырокім разьвіцьці нашай таргоўлі з усходам. Гэткае шырокае разьвіцьцё таргоўлі