Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і земскія судзьдзі з часовых перэмяніліся ў заўсёдных і хоць назначаліся з мейсцовых землеўласьнікаў, але па выбару, а не па одуму дзержаўцаў. У статуце сказана: «Воеводы, старасты і дзержаўцы, кожды ў сваім павеце, павінны выбраць двох земяніноў, людзей добрых, веры годных і прывясьці іх да прысягі. А ўстанавіць гэта такім абычаем, калі пан воевода і стараста і дзержаўца наш самі за некаторымі справамі нашымі або земскімі ня будуць мець права судзіць каторыі справы, то тыя два земяніны з намесьнікамі і маршалкамі тых нашых паноў ураднікаў павінны таго глядзець і то справаваць згодна з пісанымі правамі, каторыя мы далі ўсёй зямлі. І пісары прысяжныя тых паноў воевод, і стараст, і дзержаўцаў нашых павінны так жа пры іх быць і ўсё запісываць, і пры гэтым пілнаваць штрафаў як на нас гаспадара, так і на сваіх паноў, і за другімі даходамі. А бяз тых паноў земян прысяжных, калі іх ня будзе абодвых, тагды намесьнікі і маршалкі ня маюць права судзіць, неабходны, каб пры іх быў хоць адзін з тых земян». Далей у артыкуле 24 сказана: «судзьдзі, каторыя павінны быць устаноўлены ў паветах, калі судзяць з ураднікамі воеводавымі і старасьцінскімі, тагды павінны перасуд дзяліць на трое: адну часьць воеводзе, а другую судзьдзям і трэцьцю намесьніку воеводзкаму». У артыкуле 25 устаноўлена: «Калі б каторы воевода, ці стараста, або дзержаўца, або судзьдзя ўзяў ад каго перасуду болей, як запісана ў уставе, той павінен будзе вярнуць старане з прыбаўкай і зьверх таго заплаціць на гаспадара віны дванадцаць рублей грошы». Гэткім чынам, па статуту 1529 году, судзьдзі былі ня болей як памочнікамі воеводаў, старастаў і іншых дзяржаўцаў; свае абавязкі выпаўнялі толькі тады, калі самому воеводзе або старасьце было некалі заняцца судом, і калі ён гэту чыннасьць даручаў свайму намесьніку: значэ, судзьдзя знаходзіўся ў поўнай залежнасьці ад воеводы або старасты; ён у істоце быў яго ўрадоўцам, а не прэдстаўніком земшчыны.

Гэткае залежнае палажэньне судзьдзі і гэткі яго службовы характар, натуральна, ня мог падабацца земянам, а дзеля гэтага на соймах паднімаліся пытаньня аб судзьдзях і прось-