Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сойме і прыймаць учасьце ў работах сойма. Але пагалоўнае закліканьне шляхты выклікала вялікія невыгады, дзеля гэтага, склікаючы сойм, Зыгманд у 1512 гаду загадаў шляхце выбраць ад каждага павету па двох прэдстаўнікоў і прыслаць іх на сойм, даўшы належныя паўнамочы. Новы лад не адразу ўстанавіўся: побоч з ім мы бачым на соймах і пагалоўнае ўчасьце шляхты некаторых ваеводзтваў. Гэткае неакрэсленае палажэньне цягнулася аж да 1565 году, калі была зроблена рэформа і шляхта пачала прыймаць учасьце на соймах не пагалоўна, а праз сваіх прэдстаўнікоў, каторыя выбіраліся на паветовых сойміках. У 1564—1565 гадах Літоўска-Беларускае гаспадарства было падзелена на паветы: у кождым з іх і збіраўся соймік, складаўшыйся з мейсцовых урадоўцаў, князёў, паноў і бояраў-шляхты. Соймы абгаварывалі тыя пытаньні, каторыя трэба было рашыць вольнаму сойму і выбіралі на яго двох сваіх прэдстаўнікоў, так званых паслоў земскіх.

Выбраныя атрымлівалі ад сваіх выбаршчыкаў пісаную «науку» або інструкцыю, а такжа паўнамочча пастанаўляць на сойме ва ўсіх справах.

Пасьля Люблінскай уніі склікаўся ўжо агульны каронны сойм для Польшчы і Беларуска-Літоўскага гаспадарства, складаўшыся з сэнату і пасольскай істбы. Сэнат адпаведаў радзе гаспадарскай, а пасольская істба з земскіх прэдстаўнікоў, выбраных шляхтай. У меру як арганізацыя соймаў палепшалася і так з бегам часу пашыраліся і яго правы. Сьперша соймы займаліся пытаньнямі аб дзяржаўнай уніі і выбіралі гаспадароў. Пытаньня зьмежнай палітыкі так-жа ўходзілі ў межы разважаньнеў соймаў. Абмерковываючы зьнешнія адносіны, соймавыя станы не маглі не закранаці пытаньнеў, безпасярэдна іх цікавячых, г.зн. адбываньне вайсковай павіннасьці, за соймамі статутам [sic!] 1566 году. Сойм пачаў прыймаць учасьце ў праводаўчай чыннасьці; зборнікі чыннага ў гаспадарстве права, г.зн. статуты, як яны ў тыя часы называліся, былі зацьверджаны, а часьцю нават і апрацаваны на соймах.

Другі статут (1566 г.) урочыста пацьвердзіў права