разьбірала бягучыя спрэчкі, крадзёжы і нават крымінальныя справы. Суду капы падлегалі людзі простага стану, г. зн. селяне і мешчане, калі апошнія не судзіліся па нямецкаму праву. Капа судзіла паводле народных абычаеў; вынесены прысуд сама ж праводзіла да выпаўненьня. У меру таго, як селяне трацілі свае правы, падаў і копны суд; у ім перэсталі прыймаць учасьце мешчане і шляхта. У меру шырокага раздаваньня зямель шляхце, лік свабодных селян паменшаўся з кожным годам, і яны падпадалі пад безпасярэдную залежнасьць ад землеўласьнікаў. Землеўласьнікі стараліся, па магчымасьці, іх крапчэй прымацаваць да сваіх маетнасьцей, пазбавіць маёмных правоў, каб заўсёды мець змогу карыстацца дармовай іхнай працай. Яны хацелі мець над селянамі такую абладу, якой валадзелі польскія паны, дзе селяне ўжо ў канцы XV ст. былі саўсім паняволены. Сьперша селяне падлегалі веданьню агульна-дзержаўнай улады і плацілі падаткі ў карысьць дзержавы. Землеўласьнікі імкнуліся да таго, каб уладу над селянскім жыхарствам мець выключна ў сваіх руках, і яны дабіліся сваей мэты. Паводле земскага прывілея 1447 г., селяне ў княжых, панскіх і шляхецка-баярскіх маетнасьцях, усіх зямель Вял. Кн. Літоўска-Беларускага звальняліся ад аплаты дзержаўных падаткаў і падлегалі суду сваіх памешчыкаў. Землеўласьнікі на гэтым не супакоіліся: далейшае іх змаганьне было скіравана на пазбаўленьне селян права валадзець сваімі землямі і права вольнага пераходу з аднэй маетнасьці ў другую. Селяне лічылі зямлю, на якой сядзелі і якую выраблялі, асабістай працай, сваей непарушнай уласнасьцю; землеўласьнікі ж былі таго погляду, што земля прыналежыць ім, а селяне толькі часова карыстаюцца ею. Селяне свабодна рабілі куплю і прадажу зямлі да канца XV ст., калі ў такіх здарэньнях стала ўжо канечна патрэбным пазваленьне памешчыка. Трэцьці статут (1588 г.) пастанавіў: бяз згоды памешчыка ня можэ селянін распараджацца сваей зямлёй. Утрата селянамі права на сваю зямлю памагала паняволеньню іх. Паміж селян разрозьніваліся дзьве групы: вольныя і непаходжыя, г. зн. не карыстаўшыя правам пераходу або вотчыны. Непаходжыя вытвараліся з нявольнай
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/121
Выгляд