Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэтак, апасьля здабыцьця немцамі Вэрсікі, счэзло апошняе Полацкае валаданьне ў Лівонскай зямлі. Альбэрт хоць і аддаў Вэрсіку ізноў Усевалоду, але ўжо на ленным праве, з тым, каб ён быў васалам Рыжскай Богамацеры.

Зрэшты, немцы-рыжане пачувалі сябе не заўсім моцна ў Лівоніі, Літва і Палачане ешчэ крэпка іх турбавалі, зьвязь Лівоніі з Полацкам ешчэ не спынялася. Полацкія князі ешчэ не адмовіліся ад сваіх правоў на Лівонію і атрымлівалі адтуль дань. Дзеля гэтага ў 1210 гаду, перад распачацьцем барадзьбы з Эстоніей, Альбэрт знайшоў патрэбным заключыць мір з Полацкім князям. Умова была ў тым, каб Полацкі князь не перашкаджаў вольнай таргоўлі немцоў з Полацкам, а немцы са сваей стараны абавязаліся плаціць дань за Лівонцаў; нават біскуп сам абецаўся дастаўляць дань у Полацак. Але Лівонцам цяжка было плаціць дзьве дані: немцам і Полацку. І дзеля гэтага Лівонцы прасілі Полацкага князя, каб ён вызваліў іх з-пад немцоў, а біскупа Альбэрта прасілі, каб ён не вымагаў ад іх дані ў карысьць Полацкага князя. Полацкі князь дзеля вырашэньня гэтай справы назначыў Альбэрту тэрмін для зьезду і запатрабаваў ад яго, каб немцы не прымушалі Лівонцаў хрысьціцца, а пакінулі бы гэта на іх добрую волю. Альбэрт на гэтае вымаганьне адказаў адмоўна, і перагаворы кончыліся тым, што Полацкі князь адмовіўся ад дані і пасьля заключыў з немцамі мір, пакідаючы ім і Палачанам вольную таргоўлю. Але на гэтым справа аб Лівоніі ешчэ ня кончылася. Беларускі князь Усевалод ешчэ валадзеў Вэрсікай, хоць і на правох васала; каб заўсім разьвязацца з ім у 1214 гаду немцы напалі на Вэрсіку, аграбілі быўшых там беларусоў і князя і заваладзелі горадам. Гэтым кончылася апошняе валаданьне Полацкае ў Лівоніі. Тым ня меней, Палачане ешчэ ня думалі даканчальна адмовіцца ад Лівоніі, і ў 1215 гаду Полацкі князь Валадзімір зрабіў апошнюю спробу супроць немцаў і, сабраўшы вялікае войска, адправіўся проста да Рыгі, але, атручаный немцамі, пры самым пачатку паходу, памёр, а яго войска разбрылося па краю.

Гэтае апаведаньне Лівонскай кронікі ясна кажэ, што да прыбыцьця немцаў Лівонія прыналежала Полацку і што на