Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на азначаны тэрмін. Альбэрт не прыняў запросін і стаў на скора рыхтавацца да вайны, запрасіўшы да сябе Летголу і Латышоў, быўшых тады ў непрыязьні з Лівонцамі. Лівонцы са сваей стараны запрасілі Літвіноў і захапілі замак Гольм. Але, перш чым здолелі падыйсьці да іх Палачане, немцы са сваімі сувязьнікамі разьбілі Лівонцаў і ўзялі назад замак Гольм. Урэшце Валадзімір з войскам зьявіўся і аблажыў Гольм. Але, прастаяўшы пад замкам адзінацца[ць] дзён і не здалеўшы яго ўзяць, адыйшоў са сваім войскам дамоў. Гэты неўдачны паход Полацкага князя меў той вынік, што Лівонцы, страціўшы надзею на абарону ад Полацка, павінны былі прыняць каталіцтва і скарыцца перад немцамі. Ужо на другі год Альбэрт перадаў Лівонію пад апеку нямецкага імпэратара, а ешчэ праз год уся Лівонія да граніц Эстоніі была ахрышчона ў каталіцтва. Усьлед за гэтым Кукейноскі беларускі князь Усеслаў, каб утрымаць за сабой сваё невялікае княжства, прымушан быў падацца пад апеку Альбэрта са ўсім сваім княжствам, каторае перэдадзена яму была ізноў ад імені Рыжскай Богамаці ўжо на васальных правох. Усьлед за гэтым зьявіўся ў Кукейносе невялічкі нямецкі гарнізон, як быццам дзеля абароны гораду ад Літвіноў. Але Вячэслаў скора ўбачыў дзеля чаго прысланы немцы і, не адкладываючы на далей, перабіў іх, а сам зьвярнуўся да Полацкага князя Валадзіміра, просячы помачы, але перш чым прышла Полацкая помач, немцы прагналі Вячэслава і занялі Кукейнос. Пасьля ўзяцьця немцамі Кукейноса за Полацкімі князямі ў тутэйшым краю аставалася ешчэ Вэрсіка, дзе княжыў Усевалод, змагар за беларускую справу ў Лівоніі, каторы ў сувязі з літвінамі вёў увесь час безупынную барадзьбу з немцамі. Усевалод, як жанаты з дачкой аднаго Літоўскага князька, крэпка шкодзіў немцам. З Вэрсікі пачыналіся ўсе паходы Літвіноў; у Вэрсіцы Літвіны заўсёды находзілі схоў і абарону ў здарэньні неўдачнага нападу. Урэшце, на адзінаццатым гаду Альбэртавага біскупства, дайшоў чарод і да Вэрсікі. Альбэрт, каб за адзін раз пакончыць з Усеваладом, сабраў вялікае войска з немцаў, хрышчоных Лівонцаў і Латышоў і ўзяў з бою Вэрсіку, а Усевалода прымусіў уцячы за Дзьвіну.