беларусоў да тутэйшага краю. Як сьветчыць старэйшая латышская кроніка (Гэнрыка Латыша), першы прапаведнік каталіцтва ў гэтым краю, прыехаўшый сюды з нямецкімі купцамі, Мэйнгард, прасіў у Полацкага князя пазваленьня прапаведываць. Кроніка даслоўна апаведае аб гэтым так: «Мэйнгард, атрымаўшы дазваленьне ад Полацкага князя Валадзіміра, у каторага Лівонцы (Лівы), былі ў подданстве і прыняўшы ад яго дары, сьмела прыступіў да Божай справы і пабудаваў цэркву ў Ікесколе». Знача Лівонія на гэтулькі была ў залежнасьці ад Полацкага князя, што без яго пазваленьня немцы не маглі прапаведаць сваей веры паміж тамтэйшымі туземцамі — паганамі. Але з дальнейшага апаведаньня тэй жа кронікі відаць, што Палачане мала зьверталі ўвагі на гэтыя валаданьні і карысталіся толькі даньню, зьбіранай з тамтэйшых жыхароў і нават не спраўлілі імі, так што ў другую зіму Мэйнгарду з Ікесхольцамі прышлося абараняць тамтэйшый край ад нападу Літвіноў і пабудаваць у Ікесколе замак, названы Ўкскулям і другі замак Гольм. Наступнік Мэйнгарда, Бэрнгольд, пачаў ваеваць з Лівонцамі, якія адмовіліся ад хрысьціянства, і прывёў германскія і готландзкія войскі. Усё гэта сталася ў прадоўжэньні 12 лет; і ні Полацкі князь, ні Палачане, атрымовываючы акуратна дань ад Лівонцаў, не зьверталі на гэта ніякай увагі і ня думалі заступацца за сваіх акуратных даньнікаў. Наступнік Бэрнгольда біскуп Альбэрт пабудаваў ужо Рыгу, устанавіў лівонскіх крыжакаў, ваеваў і заключаў сувязі з Жамойцю, Літвой і Куронамі. А Полацкі князь і Палачане глядзелі на ўсё гэта як быццам скрозь пальцы. Урэшце на восьмым годзе свайго біскупства, Альбэрт знайшоў патрэбным увайсьці ў безпасярэдныя зносіны з Полацкім князям Валадзімірам, як і раней Мэйнгард, выслаў сваё пасольства ў Полацак. У гэты самы час Лівонцы, крэпка прыгнетаныя немцамі, прышлі ў Полацак з жальбой і просячы абароны. Валадзімір прыняў старану сваіх даньнікаў Лівонцаў і, адпусьціўшы Альбэртавых паслоў, стаў рыхтавацца ў паход, але сперша паслаў сваіх мужоў у Кукейнос разьбіраць спрэчкі паміж Лівонцамі і Немцамі. Княжы пасол выклікаў Альбэрта ў Кукейнос
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/101
Выгляд