Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Але вечна тваім застанецца
Толькі тое, што ты аддаў.

Але волі няма вышэйшай
За абраную ў гэтым жыцці,
Але долі няма вышэйшай, -
Аднаму на тысячы йсці!

Аднаму - без тысяч дывізій,
Без тысяч сконаў і мук.
Аднаму загінуць, зрабіўшы
Ўсё адзінаю параю рук[1].

.

Падрыхтаваны "адзінаю параю рук" машынапіс дачакаўся асобнага выдання толькі праз 80 гадоў. Пакаленні чытачоў засталіся абакрадзенымі[2]. Таму цяперашняя публікацыя бачыцца актуальнай не толькі для нацыянальнай эліты, але і для самага шырокага чытацкага кола на шляху самапазнання і вызначэння ўласных каранёў. Нягледзячы на тое, што патрабавальны і дасведчаны чытач знойдзе ў разважаннях Ластоўскага недакладнаці, нават "састарэлыя" сцверджанні (цягам апошняга паўстагоддзя айчынныя глогеры на чале з Міколам Ярмаловічам не плюшчылі перад камуністамі вачэй за ружовымі акулярамі), прапанаванае выданне несумненна будзе запатрабавана на школьных уроках і лекцыях ў ВНУ як каштоўныя старонкі для нарысаў па гісторыі дзяржавы і права нашай Бацькаўшчыны.

Упэўнены: у недалёкай будучыні дапытлівы 20-гадовы гісторык абярэ (або яму падкажа мой сябра-археограф прафесар Міхась Шумейка) тэму дыпломнай працы: "Параўнанне

  1. Караткевіч Уладзімер. Збор твораў у 8 тт. Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. Т. 1. С. 243.
  2. Паводле няпэўнай інфармацыі, яшчэ ў 1965 г. летувіскія калегі выканалі з аўтэнтыка мікрафільм для нашай акадэмічнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа.