Старонка:Вяршыні жаданьняў (1930).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Ёсьць лепшы сьвет
Напружнай творчай працы,
Ёсьць сонца, песьні, ёсьць вясна…
Ёсьць шчасьця йсьці
І верыць,
І змагацца,
І вольнай думкай ў творчасьці
Лунаць.
Там дзесьці, там у ячэйках
у школах
Жывуць другім напруджаным жыцьцём.
Ня хіляць голаў
Нізка долу
І не згараюць
Ў мёртвых пачуцьцёх.
А тут туман,
Тут пыл сталецьцяў душыць,
Тут сум забытых,
Дальніх
І чужых…
Тут,
Па-асьлінаму падняўшы горда вушы,
Гавораць так,
Што ім абрыдла жыць!

Я знаю іх… Я ім калісьці верыў…
Я іх балота славіць пачынаў,
Пакуль мне
Ў лепшы сьвет
Не адчынілі дзьверы,