Старонка:Вяршыні жаданьняў (1930).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І я адчуў
У той дзень пракляты,
Аб чым шаптаў і пеў закат.

Мінулі дні…
Прышло другое…
Краіна вольнай стала жыць…
Жывым,
Бунтуючым прыбоем
Мы вышлі край свой старажыць!..

Зямля ня скрыўдзіць,
Не пакіне,
Зямля наш дом — з нас кожан госьць
У новай
Сонечнай краіне, —
Шкада — ня можа жыць Антось.