Старонка:Вяршыні жаданьняў (1930).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З журбой вачэй —
З глухой пустэльнай,
Дзе ня было ні кветак,
Ні травы…
Яна пайшла, як з горкага пахмельля,
Схіліўшы сумна ружу галавы.

Я быў ў экстазе помсты
І адплаты…
Ў душы магіла…
Сэрца, як арган…
Ў руках крывавага і дзікага закату
Сачыўся лёс рабочых і сялян!