Старонка:Вяршыні жаданьняў (1930).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Быў мой Антось на заводзе.
Сын мой —
Рабочы-гарбар.
Меў ён пашану
Ў народзе,
Як павадыр і бунтар.

Верыў ён толькі працоўным,
Толькі працоўных
Любіў…
І за іх волю
За шчасьце,
За кроўных…
Сэрца аддаў… на разрыў!..