Старонка:Вяршыні жаданьняў (1930).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Тут смутак
Ашчэрыўся воўчы,
І тых,
Што былі тут — няма…
Пагасьлі каміны,
Ды печы,
І піва застыла на шкле…
І толькі
Ў нахмураны вечар
Зноў хтосьці гуляе
Ў імгле…
Так марыла бляха
На хвалях,
Пакуль
Ня упала на дно…
Быў вечар,
І ветры хавалі
Забытыя цені даўно…
І вецер
Біў зноўку па даху,
Такі незнаёмы… другі.
І засталіся
Ад згінуўшай бляхі
Толькі на хвалях кругі:

*

Новае сёньня красуе,
Новыя песьні
І час…
Гляньце, навокал будуюць
Ўраз за колгасам
Колгас.
Нетры сталёвых багацьцяў
Мы пераплавім
Ў плугі —