Старонка:Вяршыні жаданьняў (1930).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Што дзесьці там,
Ў стапох жаданьняў,
Пад ветру сьвіст
І завываньне
Губляюць людзі па курганах
Адвечны боль і смутак раньні…
І што ня дальні сон
Ілюзій,
А долі новай сьніцца
Быль…
І што стаяў, што марыў ў лузе,
І гэты луг я не забыў…

|}