Старонка:Вяршыні жаданьняў (1930).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Цяжка сэрцу поэты маўчаць.
Сёньня нашых братоў
Распінаюць.
Гляньце, — вобраз паўстаў
Ільліча
І зноў кліча на бой,
На змаганьне.

Клічуць зноў у далёкі паход,
Ў запазьнёныя госьці
Кітайцы…
Ўсё ярчэй загараўся усход,
Я і сам ўсё ярчэй загараўся!

1928

|}