Перайсці да зместу

Старонка:Вяршыні жаданьняў (1930).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

КОМСАМОЛУ МАЗЫРШЧЫНЫ

Перада мной напружаная заля
Ў чаканьні слоў бунтоўных і жывых.
Вам, хто прайшоў
Кастрычніка навалы,
Ня вешаць долу гордай галавы.
Ўстае вясна
Ў разгары сьветлых гімнаў,
І чэзьне дым з жыцьцёвых берагоў…
Вас шмат такіх —
І ласкавых
І дзіўных,
З мяцежным сэрцам, грубаю рукой…
Я вам прынёс бунтоўны і вясёлы
Напеў палёў шырокіх,
Залатых,
Дзе ў новы час,
Ў разгары новай долі
Жыцьцё па-новаму красуе маладых…
Вакол так многа веры, парываньняў,
Так многа песьняў сонечнай вясны.
Дык, дарагія,
Любыя, —
Вітаньне
Вам, сына новай стараны…
Сьціхаю я…
Ў грудзёх ня ціхне бура.
І ў залі выбух
Сотні галасоў…
О, я таксама з новаю культурай
Іду аднэю з вамі паласой,