Старонка:Вяршыні жаданьняў (1930).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПАЎЛЮКУ ТРУСУ

Ну, што сказаць?.. Ну, як паверыць?..
Журбой вятры спавілі даль.
І стала раптам
Біцца сэрца,
Нібы закутае ў сталь.
О, дружа, блізкі і далёкі.
Пад крыкі сумных журавоў,
Упаў на дол,
Як ясны сокал,
З разьбітай лёсам галавой…
Шумяць палі…
Бунтуюць хвалі…
І сумна сьлёзы льле сасна…
Няўжо ж цябе мы
Пахавалі?
О… Нашай лірыкі – вясна!…
Няўжо ж не восеньскімі днямі
І не пад
Чэрвеньскай зарой…
Ты і спяваў… і жыў між намі
І раздаваў сябе парой?
Бывай жа, дружа. Дзіўным ранкам,
Такім жа светлым, як і ты,
Цябе спаткае
На сьвітаньні
Твой вобраз сумнай сіраты —
Алеся з кветкамі
І лірай,
І на зары, ў шырокі сьвет
Табе, па-брацку