Была калісь пара: гучэла завіруха
І замяла маей мінуўшчыны сьляды.
Усьціхла ўжо яна… Плывуць удаль гады,
А ўсё ня б’юцца крыльлі духа:
Куды цяпер ісьці? Куды?
Ў душы гарыць агонь нуды — пануры, чорны.
Ці мне крыніцай сьлёз сваіх яго заліць
І плугам цяжкага мучэньня сэрца ўзрыць?
Мо’ ўзойдуць там надзеі зёрны!..
Куды-ж ісьці і што рабіць?