Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗        ∗

Ў небе — ля хмары грымотнай — празрыстая,
лёгкая хмара
Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад
жару.
Зьліцца жадалі яны — зрабіліся-б хмарай магутнай,
Але далёка іх вецер разьнес, наляцеўшы нячутна.

Дробным дажджом над зямлёй, як сьлязамі, адна
пралілася;
Гулкім раскатам грымотаў другая ў адказ азвалася.
І паасобку загінулі хмары бяздольныя тыя,
Чуючы ў небе, як вецер над сьмерцю іх радасна
вые.