Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АСТРЫ.

Упоўначы астры ў саду расцьвілі,
Убраліся ў росы, вянкі заплялі,
І сталі ружовага ранку чакаць,
Ў вясёлку калераў жыцьцё убіраць.

І марылі астры ў цудоўнаму сьне
Аб зёлках шаўкоўных, аб соўнечным дне,
І казачны край падымаўся з іх сна
Дзе кветы не вянуць, дзе вечна вясна…

Так марылі ў шэрую восень яны,
Так марылі астры і ждалі вясны.
А ранак спаткаў іх халодным дажджом,
І вецер стагнаў у саду за кустом.

І ўбачылі астры, што ўкруг іх — турма,
Убачылі астры, што жыць ім — дарма.
І ўмерлі яны. Але тут, як на сьмех,
Паднялася сонца, цалуючы ўсіх.