ТРЫЯЛЕТ.
Красавецъ юный тріолетъ.К. Фофановъ.
Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільганула, І ўраз-жа зьнікла, патанула, Як птушка ў гібкіх трасьніках.
Ды ўсё-ж душа яе пачула І ўжо пяе ў такіх славах: „Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільгнула“.